Пошук

Разбурэнні у сектары Газа. Ілюстрацыйнае фота Разбурэнні у сектары Газа. Ілюстрацыйнае фота 

Леў XIV нагадае пра ўплыў войнаў на пагаршэнне экалогіі

“Перакуюць мячы свае на плугі, і дзіды свае на сярпы” (Іс 2,4) – гэтыя словы прарока Ісаі стануць тэмай паслання Папы на бліжэйшы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які па традыцыі будзе адзначацца 1 верасня.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека патлумачыла ў адмысловым паведамленні, апублікаваным 2 чэрвеня 2026 года, што “пасланне Святога Айца падкрэслівае сувязь паміж узброенымі канфліктамі і пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя”.

“Такое пагаршэнне, з аднаго боку, з’яўляецца сур’ёзным парушэннем нашага абавязку клапаціцца пра стварэнне, а з другога – доўгатэрміновай пагрозай для жыцця сотняў мільёнаў людзей. Шырока распаўсюджанае сёння ўсведамленне шматлікіх сувязей паміж вайной і прыроднымі рэсурсамі не прывяло ні да стварэння адпаведных інстытутаў, ні да прыняцця адказных рашэнняў, накіраваных на прадухіленне канфліктаў і мірнае вырашэнне спрэчак”, – падкрэсліваецца ў ватыканскім камюніке.

Такім чынам, тэма папскага паслання, якім стане “бачанне Ісаі, што прарочыць пераўтварэнне зброі ў сельскагаспадарчыя прылады”, выразна “заклікае аддаваць перавагу развіццю і ўстойлівасці, а не гвалту і руйнаванню”.
 

02 чэрвеня 2026, 12:10