Леў XIV у Іспаніі: цырымонія прывітання ў Каралеўскім палацы

Афіцыйная цырымонія прывітання Папы ў Іспаніі прайшла 6 чэрвеня 2026 года ў прысутнасці караля Філіпа VI і каралевы Летыцыі. З нагоды прыбыцця Святога Айца ў Мадрыд гучалі званы ўсіх касцёлаў горада.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папскі картэж прыбыў у панадворак Каралеўскага палаца, дзе адбылася цырымонія, у суправаджэнні коннай ганаровай варты. Вернікі, якія сабраліся каля ўваходнай брамы, сустрэлі Пантыфіка гучнымі прывітаннямі.

Затым пад гарматныя выстралы былі выкананы дзяржаўныя гімны Ватыкана і Іспаніі, пасля чаго адбылося прадстаўленне членаў афіцыйных дэлегацый. Папу суправаджалі, сярод іншых, кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Пасля завяршэння публічнай часткі Леў XIV, кароль Філіп VI, каралева Летыцыя і дзве іх дачкі – Элеанора і Сафія – увайшлі ў палац, дзе абмяняліся падарункамі і правялі прыватную размову. Затым Папа і кароль адправіліся ў Калонную залу, дзе Святы Айцец звярнуўся да іспанскага істэблішмента.
 

06 чэрвеня 2026, 14:00