Пантыфік: малітва за Украіну і надзея на мір на Блізкім Усходзе
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я з задавальненнем прыняў паведамленне пра дасягненне пагаднення паміж Ісламскай Рэспублікай Іран і Злучанымі Штатамі Амерыкі, якое будзе падпісана ў пятніцу, як абнадзейлівы вынік цярплівай працы па наладжванні дыялогу і перамоваў. Выказваю ўдзячнасць краінам, якія прыклалі намаганні для садзейнічання сустрэчы бакоў і зрабілі магчымым гэта ўзаемапаразуменне. Спадзяюся, што гэтае пагадненне зможа паспрыяць умацаванню ўзаемнага даверу, бяспекі і стабільнасці на Блізкім Усходзе, а таксама развіццю шляхоў дыялогу і супрацоўніцтва паміж народамі”, - сказаў Папа.
Леў XIV заўважыў, што “разам з тым паступаюць балючыя навіны пра вайну ва Украіне, якая працягвае пашырацца: мноства нявінных ахвяр, забітыя ратавальнікі, знішчаныя агнём цэрквы і аб’екты культурнай спадчыны”.
“Я духоўна блізкі да тых, хто аплаквае сваіх блізкіх, да параненых і да тых, хто сярод гвалту працягвае мужна служыць жыццю. Заклікаю ўсіх маліцца аб заканчэнні гэтай вайны. Давайце папросім Пана, каб Ён адкрыў шляхі дыялогу, пагасіў нянавісць і зрабіў магчымым справядлівы і трывалы мір”, - заклікаў Святы Айцец.
