Пантыфік сустрэўся з ахвярамі злоўжыванняў у Касцёле
У другой палове дня 8 чэрвеня 2026 года Леў XIV сустрэўся ў нунцыятуры ў Мадрыдзе з шасцю ахвярамі сексуальных злоўжыванняў у Касцёле ў Іспаніі, а таксама з некалькімі асобамі, якія аказваюць дапамогу пацярпелым.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што падчас амаль гадзіннай размовы пацярпелыя, абапіраючыся на свой балючы асабісты досвед, прадставілі Папу прапановы адносна таго, як зрабіць рэакцыю Касцёла на такія выпадкі больш эфектыўнай.
Святы Айцец уважліва і з любоўю выслухаў іх, запэўніў у сваёй блізкасці і блізкасці ўсяго Касцёла, а таксама паабяцаў, што атрыманыя прапановы паслужаць асновай для далейшых намаганняў, каб зрабіць Касцёл па-сапраўднаму бяспечным і духоўна здаровым месцам, дзе параненыя маглі б знайсці суцяшэнне і атрымаць дапамогу ў выздараўленні.
08 чэрвеня 2026, 18:29
