Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Іспаніі

Трэці дзень свайго апостальскага падарожжа ў Іспанію Святы Айцец распачаў прыватнай сустрэчай з прэм’ер-міністрам гэтай краіны, якая адбылася ў нунцыятуры ў Мадрыдзе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Перш чым адправіцца ў Кангрэс дэпутатаў на сустрэчу з членамі іспанскага парламента, раніцай 8 чэрвеня 2026 года Леў XIV правёў кароткую сустрэчу з прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам, пасля чаго прывітаў некаторых яго супрацоўнікаў. Прыватная сустрэча працягвалася каля дваццаці хвілін, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Праграма трэцяга дня візіту Святога Айца ў Іспанію прадугледжвае таксама сустрэчу з мясцовым епіскапатам, малітву перад абразом Маці Божай Альмудэнскай ў катэдральным саборы Мадрыда і сустрэчу з дыяцэзіяльнай супольнасцю, якая пройдзе на стадыёне футбольнага клуба “Рэал Мадрыд” “Сант’яга Бернабеу”.
 

08 чэрвеня 2026, 11:14