Папа Леў XIV Папа Леў XIV 

Падчас візіту ў Іспанію Папа сустрэнецца з ахвярамі злоўжыванняў

Падчас апостальскага падарожжа ў Іспанію Леў XIV сустрэнецца з ахвярамі злоўжыванняў з боку духавенства. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміў кіраўнік Залы друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Па словах Бруні, сустрэчу арганізаваў мясцовы Касцёл. Размова пройдзе ў закрытым фармаце. Дадатковая інфармацыя можа быць апублікаваная пасля сустрэчы, з павагай да пажаданняў і прыватнасці пацярпелых, - патлумачыў кіраўнік Залы друку.

Тэма злоўжыванняў застаецца адной з найбольш балючых для Касцёла ў Іспаніі. У апошнія гады іспанскі епіскапат і манаскія супольнасці распрацавалі шэраг мер, накіраваных на прадухіленне падобных выпадкаў і кампенсацыю. У сакавіку 2026 года Канферэнцыя Біскупаў Іспаніі, Канферэнцыя манаскіх супольнасцяў, амбудсмен і ўрад краіны падпісалі сумесны пратакол, накіраваны на вырашэнне праблемы злоўжыванняў на аснове прынцыпаў праўды і справядлівасці. Напярэдадні апостальскага падарожжа некаторыя іспанскіх СМІ паведамілі, што ахвяры злоўжыванняў накіравалі Пантыфіку лісты з просьбай аб асабістай сустрэчы.

Сустрэчы Пап з пацярпелымі ад злоўжыванняў ужо адбываліся падчас папярэдніх апостальскіх падарожжаў. Бэнэдыкт XVI праводзіў падобныя сустрэчы падчас візітаў у ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію і Германію. Францішак сустракаўся з ахвярамі злоўжыванняў у Чылі, Ірландыі, Партугаліі і Бельгіі.

06 чэрвеня 2026, 10:23