Леў XIV – рэдакцыі газеты “L’Adige”: будзьце закваскай чалавечнасці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Быць вадой, якая глыбока спаталяе смагу ведаў людзей розных пакаленняў, напаўняць свядомасць навінамі, а не плёткамі; прапаноўваць правільную і празрыстую інтэрпрэтацыю рэальнасці; аб’ядноўваць грамадства, у якім мы жывём, у добрыя і дрэнныя часы, абараняючы яго гісторыю і памяць”, - заклікаў журналістаў Святы Айцец.
Пантыфік заўважыў, што “новыя выклікі чакаюць адказу ад свету інфармацыі, і перамагчы іх можна толькі адным шляхам: якасцю”, якая выражаецца ў “захаванні галасоў і твараў людзей”, адказным стаўленні да напісання навін і аналітычных матэрыялаў, “абароне прыгажосці культур і тэрыторый”, а таксама “ўмацаванні грамадства ў праўдзе, якая ўсіх аб’ядноўвае”.
Леў XIV заахвоціў адказна выкарыстоўваць тэхналогіі, паважаць розныя погляды і не паддавацца спакусе “рыторыкі адзінага мыслення” і атрымання прыбытку праз “распаўсюджванне фэйкавых навін і штучнай палярызацыі грамадства”. “У часы вялікіх перамен, якія мы перажываем, жадаю вашай газеце заўсёды быць прыладай праўды, ахоўніцай гісторыі і памяці, крыніцай ведаў і закваскай чалавечнасці”, - напісаў Леў XIV.
