Cамалёт авіякампаніі "Iberia", які даставіць Папу ў Барселону Cамалёт авіякампаніі "Iberia", які даставіць Папу ў Барселону 

Святы Айцец вылецеў з Мадрыда ў Барселону

Завяршыўся першы этап апостальскага падарожжа Льва XIV у Іспанію. 9 чэрвеня 2026 года Папа развітаўся з Мадрыдам і накіраваўся ў Барселону.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля сустрэчы з валанцёрамі ў Мадрыдскім выставачным цэнтры Папа на аўтамабілі прыбыў у міжнародны аэрапорт імя Адольфа Суарэса, дзе развітаўся з прадстаўнікамі ўрада і сеў на самалёт авіякампаніі "Iberia", які даставіць яго ў сталіцу Каталоніі.

Пералёт будзе доўжыцца каля адной гадзіны дваццаці хвілін. За гэты час самалёт мадэлі "Airbus A320" пераадолее каля 505 кіламетраў над тэрыторыяй Іспаніі. Падчас палёту Святы Айцец прывітае экіпаж і журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, а таксама паснедае на борце.

Прыбыццё ў Барселону запланавана на 12:30. Першым пунктам праграмы стане наведванне катэдральнага сабора Святога Крыжа і святой Эўлаліі.

09 чэрвеня 2026, 11:48