Пошук

Папа пакідае Барселону ў кірунку Канарскіх астравоў Папа пакідае Барселону ў кірунку Канарскіх астравоў  (@Vatican Media)

Пералёт на Канары: тэлеграмы кіраўнікам Партугаліі і Марока

11 чэрвеня 2026 года падчас пералёту з Барселоны ў Лас-Пальмас у рамках апостальскага падарожжа ў Іспанію Леў XIV накіраваў тэлеграмы каралю Марока і прэзідэнту Партугаліі. Над тэрыторыяй гэтых краін пралягаў маршрут яго самалёта.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пралятаючы над Марока Святы Айцец даслаў тэлеграму каралю Мухамеду VI. Папа цёпла прывітаў манарха і народ краіны, запэўніў іх у сваіх малітвах і заклікаў Божае благаслаўленне на ўсё каралеўства.

«Накіроўваю сардэчныя прывітанні Вашай Вялікасці і народу Марока, пралятаючы над вашай краінай падчас апостальскага падарожжа ў Іспанію. Запэўніваючы Вас у тым, што згадаю Вас у сваіх малітвах, я ахвотна заклікаю Божае благаславенне на Каралеўства”, - гаворыцца ў тэлеграме Пантыфіка.

Пазней, пралятаючы над Партугаліяй, Леў XIV накіраваў пасланне прэзідэнту краіны Антоніу Жазэ Сегуру. Ён даслаў сардэчныя прывітанні кіраўніку дзяржавы і ўсім грамадзянам Партугаліі, а таксама запэўніў у сваіх малітвах за дабрабыт нацыі.

З 6 па 12 чэрвеня 2026 года Святы Айцец знаходзіцца з візітам у Іспаніі. У межах апостальскага падарожжа ён ужо наведаў Мадрыд і Барселону, пасля чаго накіраваўся на Канарскія астравы.

11 чэрвеня 2026, 10:08