Ружанец з Папам: да малітвы далучацца санктуарыі з усяго свету
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Дыкастэрыя па евангелізацыі, галоўны арганізатар малітоўнай ініцыятывы, паведаміла, што ў духоўнай еднасці з Папам Ружанец у інтэнцыі міру будуць маліцца вернікі, якія ў апошні дзень мая збяруцца ў марыйных санктуарыях на розных кантынентах.
Пра свой удзел у малітве ўжо паведамілі ўкраінскі санктуарый Маці Божай у Зарваніцы; філіпінскі міжнародны санктуарый Маці Божай Супакою і Добрага Падарожжа ў Антыпола; партугальскі санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме; баснійскі санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою ў Меджугор’і; французскі санктуарый Маці Божай Лурдскай; ліванскі санктуарый святога Шарбэля ў Аннаі; а таксама Папскі санктуарый Святога Дома ў італьянскім горадзе Ларэта.
