Пошук

Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні 

Тэлефонная размова Льва XIV і прэм’ера Канады: мір і этыка

Леў XIV і Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні правялі тэлефонную размову з нагоды выхаду энцыклікі "Magnifica Humanitas", абмеркаваўшы этыку тэхналогій і мір.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У другой палове дня 29 мая 2026 года адбылася размова па тэлефоне паміж Святым Айцом і прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні. Непасрэднай нагодай для гэтага кантакту стала нядаўняе апублікаванне першай энцыклікі Льва XIV "Magnifica Humanitas".

Падчас камунікацыі бакі засяродзілі асаблівую ўвагу на актуальным пытанні сучаснасці – развіцці штучнага інтэлекту. Папа і кіраўнік канадскага ўрада падкрэслілі важнасць абмеркавання гэтай тэмы ў этычнай перспектыве. Суразмоўцы пагадзіліся, што ў любым тэхналагічным падыходзе цэнтральнае месца павінен займаць чалавек.

Акрамя лічбавай сферы, Леў XIV і Марк Карні закранулі шэраг пытанняў, якія маюць супольнае значэнне як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўнях. Асноўны акцэнт быў зроблены на сумеснай адказнасці за захаванне міру ў свеце.

У гэтым кантэксце падчас гутаркі была падкрэслена важнасць прыхільнасці да справы міру паміж народамі. Асаблівая ўвага звярталася на неабходнасць урэгулявання сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне.
 

30 мая 2026, 09:29