Пошук

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча Дональда Туска. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, 7 мая 2026 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча Дональда Туска. Пасля аўдыенцыі кіраўнік польскага ўрада сустрэўся з кардыналам П'етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі выказалі задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Польшчай. Асобная ўвага была нададзена пытанням, якія тычацца сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама адносін паміж мясцовым Касцёлам і дзяржавай, асабліва ў галіне адукацыі і этычных пытанняў.

Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі адносна бягучай міжнароднай сітуацыі з асаблівым акцэнтам на канфлікце ва Украіне, а таксама на ролі Польшчы ў Еўрапейскім саюзе.

07 мая 2026, 12:49