Леў XIV сустрэнецца з лідарамі каталіцкіх харызматычных рухаў
Леў XIV сустрэнецца ў Ватыкане з прадстаўнікамі рухаў каталіцкага харызматычнага абнаўлення. Аўдыенцыя адбудзецца 30 мая 2026 года ў Зале Паўла VI.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел тысячы вернікаў, святароў, манахаў і свецкіх лідараў з прыкладна 50 краін свету, якія прадставяць усю разнастайнасць гэтай касцельнай плыні на пяці кантынентах.
Аўдыенцыя разглядаецца як важны момант глыбокай касцельнай еднасці, сумеснай малітвы і місіянерскага імпульсу. Яна мае таксама асаблівае сімвалічнае значэнне, бо пройдзе ў межах падрыхтоўкі да 60-годдзя Каталіцкага харызматычнага абнаўлення. Сустрэча адбудзецца пад эгідай каардынацыйнага органа харызматычных рухаў у Каталіцкім Касцёле “CHARIS”.
29 мая 2026, 11:43
