Пошук

Аэробус кампаніі “ITA” з Львом XIV на борце Аэробус кампаніі “ITA” з Львом XIV на борце  (ANSA)

5 гадзін над Афрыкай: борт Папы ляціць на поўдзень – у Камерун

Леў XIV пакінуў Алжыр і накіраваўся ў Камерун. Наперадзе – 4014 кіламетраў лёту на аэробусе кампаніі “ITA” і працяг важнага дыялогу на афрыканскім кантыненце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Серада, 15 красавіка 2026 года, пачалася для Святога Айца ў малітоўнай цішыні: у 7.30 у алжырскай нунцыятуры ён цэлебраваў у прыватным парадку святую Імшу. Згодна з афіцыйнай праграмай, ужо каля 9.00 Пантыфік развітаўся з персаналам свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва, якое служыла яму домам у гэтыя дні. Пасля гэтага папскі картэж пераадолеў 22,5 кіламетра да міжнароднага аэрапорта імя “Хуары Бумедзьена”.

Падчас цырымоніі  развітання ў аэрапорце Алжыра
Падчас цырымоніі развітання ў аэрапорце Алжыра   (@Vatican Media)

Каля ўваходу ў "Salon d’Honneur" высокага госця сустракаў Прэзідэнт краіны Абдэльмаджыд Тэбун. Іх кароткая прыватная размова ў спецыяльным пакоі папярэднічала ўрачыстай цырымоніі развітання. Яна прайшла з захаваннем усіх дзяржаўных ушанаванняў: прагучалі гімны, адбылося адданне пашаны сцягам і прывітанне ганаровай варты, пасля чаго прайшоў абмен прывітаннямі паміж афіцыйнымі дэлегацыямі.

Каля 10.10 борт са Святым Айцом узяў курс на Яундэ. Для гэтага пералёту выкарыстоўваецца сучасны самалёт "ITA A330-900neo". Яму трэба пераадолець адлегласць у 4014 кіламетраў. Гэты шлях зойме каля 5 гадзін, злучаючы дзве сталіцы, якія знаходзяцца ў адным часавым поясе.

Падчас цырымоніі развітання ў аэрапорце Алжыра
Падчас цырымоніі развітання ў аэрапорце Алжыра   (@Vatican Media)

Падчас палёту самалёт перасячэ паветраную прастору Алжыра, Нігера, Чада, Нігерыі і, нарэшце, Камеруна. Для Папы і асоб, якія яго суправаджаюць, гэты час у паветры стане не толькі момантам адпачынку паміж падзеямі. На борце запланаваны традыцыйны абед, а таксама сустрэча і памятнае фота з экіпажам лайнера, што заўсёды падкрэслівае ўвагу Пантыфіка да працы прафесіяналаў. Пасля прызямлення ў Яундэ пачнецца цалкам новы этап гэтага гістарычнага візіту.
 

15 красавіка 2026, 11:18