Пошук

Папа падчас візіту прэзідэнцкі палац Папа падчас візіту прэзідэнцкі палац  (@Vatican Media)

Леў XIV у Яўндэ: сустрэча з прэзідэнтам і грамадствам

Леў XIV прыбыў у Камерун, пачынаючы другі этап афрыканскага падарожжа. У Яўндэ Пантыфік сустрэўся з прэзідэнтам краіны Полем Бія для прыватнай размовы ў Палацы Адзінства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт Святога Айца ў Камерун пачаўся з вельмі асабістага і сімвалічнага жэсту. У прэзідэнцкім палацы Папу сустракаў прэзідэнт Рэспублікі Поль Бія разам са сваёй жонкай Шанталь. Гэта сустрэча, якая ўключала прыватную размову і абмен падарункамі, стала важным крокам у наладжванні даверу паміж Апостальскай Сталіцай і кіраўніцтвам краіны.

Папа падчас размовы з Полем Бія
Папа падчас размовы з Полем Бія   (@Vatican Media)

Пасля завяршэння візіту ветлівасці ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю, Пантыфік накіраваўся ў Палац кангрэсаў, што месціцца на маляўнічым узгорку Нколь-Ньяда. Менавіта там была запланавана маштабная сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасцю і дыпламатычным корпусам.
 

15 красавіка 2026, 18:49