Леў XIV падчас нефармальнай размовы з журналістамі на борце самалёта Леў XIV падчас нефармальнай размовы з журналістамі на борце самалёта  (AFP or licensors)

Папа журналістам: мая місія ў Алжыры – прымірэнне народаў

На борце самалёта ў Алжыр Леў XIV заявіў, што не баіцца адміністрацыі Трампа і працягне абвяшчаць Евангелле міру, адхіляючы палітычныя спрэчкі дзеля служэння пагадненню паміж народамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сустрэчы з сямюдзесяццю журналістамі ў пачатку сваёй трэцяга міжнароднага апостальскаага падарожжа Святы Айцец падзяліўся планамі на доўгі афрыканскі шлях, які працягнецца да 23 красавіка 2026 года.

Леў XIV наведае Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею, каб данесці свету евангельскае пасланне аб благаслаўленні тых, хто ўносіць мір. Пантыфік падкрэсліў, што гэты візіт павінен быў быць першым у яго пантыфікаце, бо Афрыка заўсёды заставалася ў ягоным сэрцы.

Адказ на крытыку з Вашынгтона: Касцёл па-за палітычнымі гульнямі

Адказваючы на пытанні пра вострыя выпады Дональда Трампа ў сацыяльных сетках, Папа адзначыў, што не лічыць сябе палітыкам і не жадае ўступаць у дыскусіі.

Леў XIV заявіў, што не баіцца адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта. Паводле яго слоў, роля біскупа Рыма – не займацца замежнай палітыкай, а сведчыць аб Евангеллі, якое не павінна выкарыстоўвацца ў карыслівых мэтах. Пантыфік заклікаў усіх сусветных лідараў спыніць войны і звярнуцца да дыялогу.

Святы Аўгустын як падмурак для будаўніцтва мастоў паміж рэлігіямі

Асаблівае значэнне Папа надаў наведванню Алжыра – зямлі святога Аўгустына. На думку Святога Айца, спадчына біскупа Гіпона з’яўляецца каштоўным мостам для міжрэлігійнага дыялогу. Візіт у сучасную Анабу стане для Пантыфіка асабістым благаслаўленнем і магчымасцю яшчэ раз нагадаць свету пра неабходнасць прымірэння і павагі да ўсіх народаў без выключэння.

Падчас палёту журналісты перадалі Папу шматлікія падарункі, сярод якіх была ікона Маці Божай Добрай Рады і рэпліка вежы Базілікі “Саграда Фамілія”.

Гэтыя жэсты злучылі цяперашнюю місію ў Афрыцы з будучым чэрвеньскім візітам у Іспанію. Папа падсумаваў, што яго голас заўсёды будзе гучаць супраць вайны, бо занадта шмат людзей сёння пакутуе ад яе.
 

13 красавіка 2026, 14:00