Пошук

Вернікі на ватыканскай плошчы падчас малітвы "Regina Coeli" Вернікі на ватыканскай плошчы падчас малітвы "Regina Coeli"  (@Vatican Media)

Пантыфік: віншаване ўсходніх хрысціян і блізкі візіт у Афрыку

12 красавіка 2026 года, падчас малітвы "Уладака неба", Леў XIV павіншаваў усходніх хрысціян з Вялікаднем і папрасіў аб малітве перад сваім ад’ездам у Афрыку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Традыцыйная нядзельная сустрэча на Плошчы Святога Пятра стала момантам глыбокай міжхрысціянскай салідарнасці. Звяртаючыся да вернікаў, Пантыфік нагадаў, што сёння многія Усходнія Цэрквы святкуюць Пасху паводле юліянскага календара. Леў XIV скіраваў гэтым супольнасцям самыя цёплыя пажаданні міру, падкрэсліваючы адзінства ў веры ва Уваскрослага Пана.

Святы Айцец таксама прывітаў рымлян і пілігрымаў. Сярод гасцей горада былі прадстаўнікі розных краін і касцельных рухаў, што яшчэ раз падкрэсліла ўніверсальны характар Касцёла.

У прыватнасці, Папа прывітаў музычны калектыў з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц, вернікаў з Польшчы, а таксама моладзь з парыжскага каледжа "Saint Jean de Passy" і прадстаўнікоў Руху факаляраў. Асобнае прывітанне прагучала для супольнасці з Сан-Бенедэта-По і групы кандыдатаў да канфірмацыі з італьянскіх гарадоў Сантарканджэла-дзі-Раманья і Сан-Віта.

На заканчэнне сустрэчы Пантыфік нагадаў пра свой ад’езд з Ватыкану, які адбудзецца ўжо ў панядзелак. Яго дзесяцідзённае апостальскае падарожжа ахопіць чатыры краіны афрыканскага кантынента: Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею. Леў XIV шчыра папрасіў вернікаў суправаджаць яго ў гэтай місіі сваімі малітвамі.
 

12 красавіка 2026, 12:44