Пошук

Камерун у чаканні Льва XIV Камерун у чаканні Льва XIV 

Папа благаславіў краіны Афрыкі, над якімі пралятаў яго самалёт

Па традыцыі, Святы Айцец даслаў тэлеграмы кіраўнікам дзяржаў, праз якія праходзіў маршрут палёту. Ён заклікаў Божае благаслаўленне міру і згоды на народы афрыканскіх краін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

15 красавіка 2026 года Леў XIV пакінуў Алжыр і накіраваўся ў Камерун у межах апостальскага падарожжа ў Афрыку. Маршрут самалёта пралягаў праз паветраную прастору такіх краін, як Нігер, Чад і Нігерыя.

Пакідаючы Алжыр, Пантыфік накіраваў прэзідэнту Абдэльмаджыду Тэбуну тэлеграму, у якой выказаў глыбокую ўдзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя падчас візіту. Ён запэўніў кіраўніка краіны і алжырскі народ у сваіх малітвах і заклікаў на іх Божае благаслаўленне міру і радасці.

Звяртаючыся да прэзідэнта Нігера Абдурахмана Чыані, Папа запэўніў яго ў малітве аб тым, каб Усявышні благаславіў народ яго краіны сілай і згодай.

У пасланні да кіраўніка Чада Махамата Ідрыса Дэбі Ітна, Святы Айцец пажадаў яму і яго суграмадзянам Божага благаслаўлення прымірэння і адзінства.

У тэлеграме на імя прэзідэнта Нігерыі Болы Ахмеда Цінубу Пантыфік запэўніў у сваіх малітвах і з радасцю заклікаў для народа яго краіны Божае благаслаўленне мудрасці і адзінства.

15 красавіка 2026, 16:10