Пералёт у Алжыр: Пантыфік накіраваў тэлеграму прэзідэнту Італіі
Пакідаючы Рым, каб распачаць апостальскае падарожжа ў краіны Афрыкі, Леў XIV накіраваў тэлеграму прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэле. Ён запэўніў палітычнага лідара краіны ў сваёй павазе і малітвах за італьянскі народ.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пралятаючы 13 красавіка 2026 года над Італіяй, Папа звярнуўся да прэзідэнта Матарэлы з традыцыйным прывітаннем. У тэксце тэлеграмы ён адзначыў, што накіроўваецца ў апостальскае падарожжа ў Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею з “жывым жаданнем сустрэцца з братамі ў веры і жыхарамі гэтых дарагіх краін”.
Святы Айцец выказаў італьянскаму палітыку сваю павагу і сардэчнае прывітанне, суправадзіўшы іх “гарачымі малітвамі за дабро і росквіт усяго італьянскага народа”.
13 красавіка 2026, 10:52
