Пошук

У аэрапорце Баменды У аэрапорце Баменды 

Шлях у Баменду: Леў XIV працягвае падарожжа

Раніца 16 красавіка 2026 года ў Камеруне адзначылася для Льва XIV пералётам з Яўндэ ў Баменду. Пасля сустрэчы ў аэрапорце Пантыфік накіраваўся да мясцовай катэдры для працягу візіту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэты красавіцкі чацвер пачаўся для Святога Айца даволі дынамічна. Каля 09.00 ён вырушыў у аўтамабільнае падарожжа, каб пераадолець 31,7 кіламетра з нунцыятуры да Міжнароднага аэрапорта Яўндэ-Нсімален. Ужо каля 09.45 Пантыфік прыбыў на месца, дзе адбылася развітальная сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады.

Папа ў Бамендзе
Папа ў Бамендзе

Каля 10.05 Леў XIV падняўся па трапе на борт самалёта. Для гэтага рэйса быў абраны лайнер "Boeing 737-700", які належыць камерунскаму авіяперавозчыку "Camair-Co". Паветраны маршрут пралягаў выключна над тэрыторыяй Камеруна, пры гэтым гадзінны пояс застаўся нязменным для абодвух гарадоў.

Паветраная вандроўка даўжынёй у 305 кіламетраў праходзіла 55 хвілін. Гэты час у небе Папа выкарыстаў для лёгкага перакусу на борце, а таксама для традыцыйнага фотаздымка з экіпажам самалёта.

Людзі ў аэрапорце Баменды сустракаюць Льва XIV
Людзі ў аэрапорце Баменды сустракаюць Льва XIV

Каля 10.45 самалёт здзейсніў пасадку ў аэрапорце Баменды. Каля трапа высокага госця ўжо віталі прадстаўнікі мясцовых улад. Адразу пасля гэтага Леў XIV накіраваўся ў залу для ганаровых гасцей аэрапорта, каб зрабіць невялікі прыпынак.

Ужо каля 11.00 Святы Айцец зноў сеў у аўтамабіль, каб пераадолець яшчэ каля 13 кіламетраў. Мэтай гэтага ранішняга маршруту стала мясцовы каталіцкі храм – катэдра святога Юзафа.
 

16 красавіка 2026, 12:06