Ксёндз Эдварда Джозэфа Флэнагана Ксёндз Эдварда Джозэфа Флэнагана 

Шлях да алтара: Папа ўхваліў дэкрэты Дыкастэрыі па кананізацыі

Леў XIV ухваліў абвяшчэнне дэкрэтаў Дыкастэрыі па справах кананізацыі, якія тычацца прызнання ахвяравання жыцця і гераічнасці цнотаў шэрагу кандыдатаў на беатыфікацыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас аўдыенцыі, дадзенай прэфекту Дыкастэрыі па справах кананізацыі кардыналу Марчэла Сэмерара, Пантыфік разгледзеў справы Слугаў Божых, чый жыццёвы шлях стаў адметным сведчаннем веры.

Сярод іх – асоба кардынала Людавіка Альцьеры, біскупа Альбана, які прынёс сваё жыццё ў ахвяру. Гэты выбітны іерарх, які нарадзіўся ў Рыме ў 1805 годзе, завяршыў свой зямны шлях у Альбана-Лацыяле падчас эпідэміі халеры ў 1867 годзе, дапамагаючы хворым.

Ксёндз Анры Кафарэль
Ксёндз Анры Кафарэль

Асаблівую ўвагу прыцягваюць постаці святароў-фундатараў. Касцёл прызнаў гераічнасць цнотаў ксяндза Эдварда Джозэфа Флэнагана, заснавальніка вядомага "Горада хлопцаў" ("Boys Town"). Гэты дыяцэзіяльны святар ірландскага паходжання прысвяціў сябе выратаванню і выхаванню абяздоленай моладзі і памёр у Берліне ў 1948 годзе.

Побач з ім у спісе знаходзіцца французскі святар Анры Кафарэль, заснавальнік суполкі "Equipes Notre-Dame" і свецкага інстытута "Fraternité de Notre-Dame de la Résurrection". Яго духоўная спадчына і праца з сем’ямі пакінулі глыбокі след у гісторыі Касцёла дваццатага стагоддзя.

Сястра Станіслава Самулоўская
Сястра Станіслава Самулоўская

Жаночае рэлігійнае жыццё ў новых дэкрэтах прадстаўлена дзвюма самаадданымі постацямі. Сярод іх – сястра Станіслава Самулоўская (у свецкім жыцці Барбара) з Таварыства Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, якая нарадзілася ў Варытах на тэрыторыі сучаснай Польшчы, а закончыла свой шлях у Гватэмале. Таксама прызнаны цноты сястры Марыі дэ Бэтлеем дэль Куарэ дэ Хесус Рамэра Альгарын (у свецкім жыцці Марыі Далорэс) з Кангрэгацыі Служабніц Божага Сэрца, якая нарадзілася ў Севільі і служыла ў Іспаніі.

Джузэпэ Кастаньеці
Джузэпэ Кастаньеці

У шэраг асоб, гераічнасць цнотаў якіх прызнаў Касцёл, увайшоў таксама італьянца Джузэпэ Кастаньеці. Свецкі вернік і бацька сям’і, ён нарадзіўся і памёр у Мантэбаранцонэ, паказаўшы, што святасць дасягальная ў паўсядзённых клопатах.

Згодна з рашэннем Папы, прызнанне гераічнасці цнотаў або ахвяравання жыцця становіцца фундаментальным крокам да будучай беатыфікацыі гэтых выбраннікаў Божых.
 

23 сакавіка 2026, 12:02