Пошук

Арцыбіскуп Луіджы Раберта Кона Арцыбіскуп Луіджы Раберта Кона 

Новы нунцый у Сірыі: Папа прызначыў арцыбіскупа Кона

Арцыбіскуп Луіджы Раберта Кона стаў новым апостальскім нунцыем у Сірыі, змяніўшы кардынала Дзэнары, які займаў гэтую пасаду 17 гадоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Леў XIV прызначыў 19 сакавіка 2026 года арцыбіскупа Луіджы Раберта Кона апостальскім нунцыем у Сірыі. Да гэтага часу ён з'яўляўся папскім прадстаўніком у Сальвадоры, куды быў накіраваны ў 2022 годзе. Раней арцыбіскуп Кона займаў пасаду асэсара па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту. Ён носіць тытул тытулярнага арцыбіскупа Сала Кансіліна.

Новы нунцый прымае пасаду, якую кардынал Марыё Дзэнары займаў на працягу 17 гадоў – з 2008 года.

Кардынал Дзэнары пакінуў пасаду ў лютым 2026 года, падаўшы Пантыфіку прашэнне аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем узроставай мяжы. За гэты час ён стаў сапраўдным сімвалам касцельнай прысутнасці ў ахопленай вайной краіне – Папа Францішак нават прадоўжыў яго паўнамоцтвы звыш звычайнага тэрміну.
 

20 сакавіка 2026, 06:32