Прэм’ер-міністр Босніі і Герцагавіны здзейсніла візіт у Ватыкан
26 сакавіка 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы старшыню Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны Бор’яну Крышта.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля сустрэчы з Папам баснійскі прэм’ер-міністр сустрэлася таксама з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас цёплых перамоў у Дзяржаўным Сакратарыяце бакі выказалі задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і адзначылі ўклад мясцовага Касцёла ў развіццё баснійскага грамадства. У гэтым кантэксце асаблівая ўвага была нададзена становішчу каталіцкай супольнасці і некаторым нявырашаным пытанням у адносінах паміж Касцёлам і дзяржавай.
Сустрэча працягнулася абменам думкамі наконт пашырэння Еўрапейскага Саюза праз далучэнне краін Заходніх Балкан.
26 сакавіка 2026, 13:12
