Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Пантыфік: святы Казімір вучыць сыноўскай любові да Панны Марыі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 4 сакавіка 2026 года ў Ватыкане, Папа згадаў пра літургічны ўспамін святога Казіміра і заахвоціў працягваць велікапосны шлях з малітвай аб міры для ўсяго свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння ў літургіі мы ўспамінаем святога князя Казіміра, слаўнага апекуна Польшчы і Літвы, а таксама шматлікіх дыяцэзій і парафій. Ён штодня маліўся словамі: “Omni die dic Mariae”, навучаючы сыноўскай любові да Марыі, Маці і Каралевы. Няхай яго заступніцтва дапаможа нам адкрыць, што ў Святой Панне мы захапляемся сапраўднай годнасцю кожнай жанчыны і яе паклікання”, - сказаў Леў XIV.

Святы Айцец таксама звярнуўся да вернікаў з заклікам працягваць “наш велікапосны шлях у духу пакаяння і навяртання, просячы аб Божай міласэрнасці і міры для нас і для ўсяго свету”.

“Вялікі пост заклікае нас прызнаць Хрыста найвышэйшай надзеяй чалавека. Заклікаю вас, дарагая моладзь, быць мужнымі сведкамі Евангелля, каб станоўча ўплываць на розныя асяроддзі жыцця. Вас жа, дарагія хворыя, заахвочваю да цноты цярплівасці, каб ваша цярпенне, злучанае з цярпеннем Хрыста, стала прыемнай ахвярай Айцу. А вас, дарагія маладажоны, заахвочваю адкрываць каштоўнасць малітвы ў “хатнім Касцёле”, які вы стварылі”, - сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Папа.
 

04 сакавіка 2026, 11:15