Сустрэча Папы з аднакласнікамі Сустрэча Папы з аднакласнікамі  (@Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з былымі аднакласнікамі

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 сакавіка 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Леў XIV сустрэўся з групай сваіх былых аднакласнікаў, якія прыехалі з ЗША.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Мы на агульнай аўдыенцыі, каб паказаць яму нашу блізкасць і зноў абняць нашага былога аднакласніка, які сёння з’яўляецца 266-м наступнікам Пятра”, - падзяліліся радасцю дзесяць выпускнікоў Школы Найсвяцейшай Марыі ў чыкагскім раёне Рывердэйл.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, Джэром Клеменс, з гонарам трымаў школьны групавы фотаздымак, паказаўшы кожнага з дзесяці прысутных на аўдыенцыі. “А вось і наш “сябар” Папа”, - дадаў ён, указаўшы спачатку на фотаздымак чатырнаццацігадовага юнака, а потым – на адваротным баку – на яго рукапісны подпіс “Боб Прэвост”, да якога Пантыфік цяпер дапісаў “Леў XIV”.

Аўтографы выпускнікоў, сярод іх ёсць подпіс Папы
Аўтографы выпускнікоў, сярод іх ёсць подпіс Папы

Аднакласнікі Святога Айца расказалі, што яшчэ падчас вучобы адчувалі, што ён стане святаром. “Мы ведалі гэта з чацвёртага класа. Боб быў вельмі рэлігійным”, - падзяліўся адзін з сяброў.

Прысутныя на сустрэчы згадалі пра сямейную атмасферу ў школе, у якой вучыўся Папа. “Гэта была не проста школа – гэта была сям’я”, - адзначылі яны, заўважаўшы, што маці Льва XIV, Мілдрэд Агнэс Прэвост, працавала ў тыя гады бібліятэкарам.

Пасля кароткай размовы ўсе яе ўдзельнікі моцна абнялі Папу і зрабілі фота на памяць, падкрэсліўшы, што “хутчэй за ўсё яно будзе ўстаўлена ў рамку і размешчана ў Школе Найсвяцейшай Марыі”.
 

19 сакавіка 2026, 11:24