Папа папярэдзіў пра рызыку пашырэння канфлікту на Блізкім Усходзе
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“З Ірана і ўсяго Блізкага Усходу працягваюць паступаць навіны, якія выклікаюць глыбокую занепакоенасць. Да выпадкаў гвалту і разбурэнняў, а таксама да распаўсюджанай атмасферы нянавісці і страху далучаецца боязь, што канфлікт можа пашырыцца і што іншыя краіны рэгіёна, у тым ліку дарагі Ліван, могуць зноў апынуцца ў бездані нестабільнасці”, - заўважыў Папа.
“Давайце ўзнясём нашу пакорную малітву да Пана, каб змоўк грукат бомбаў, сціхла зброя і адкрылася прастора для дыялогу, у якой можна было б пачуць голас народаў. Давяраю гэтую просьбу Марыі, Каралеве супакою: няхай Яна заступаецца за тых, хто церпіць з прычыны вайны, і вядзе сэрцы сцежкамі прымірэння і надзеі”, - сказаў Святы Айцец.
