Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Пантыфік: няхай нашай малітве спадарожнічаюць учынкі любові

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа, якая прайшла 11 сакавіка 2026 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў працягваць шлях да Пасхі – галоўнай таямніцы нашай веры – з абавязацельствамі, узятымі на сябе на Вялікі пост.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце выкарыстаем Вялікі пост як нагоду для таго, каб з яшчэ большай увагай слухаць і наследаваць голас Пана. Так мы будзем узрастаць у веры Хрыста, які яднае нас у сваім містычным Целе, якім ёсць Касцёл, і вядзе нас да збаўлення”, - сказаў Папа.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Пантыфік адзначыў духоўную каштоўнасць велікапоснай традыцыі разважання над Мукай Езуса і пакутамі Яго Маці падчас набажэнства “Песні жальбы”. “Заклікаю вас удзельнічаць у гэтых набажэнствах. Няхай малітве спадарожнічаюць канкрэтныя ўчынкі любові: дапамога, прымірэнне і будаванне міру, асабліва ў вашых сем’ях і ў супольнасці Касцёла”, - дадаў Святы Айцец.
 

11 сакавіка 2026, 10:52