Пошук

Леў XIV падчас удзяляе святарскае пасвячэнне. Архіўнае фота Леў XIV падчас удзяляе святарскае пасвячэнне. Архіўнае фота  (ANSA)

Леў XIV узначаліць красавіцкія пасвячэнні ў Ватыкане

Леў XIV удзяліў згоду на пасвячэнне новых прэзбітэраў і дыяканаў для Рыма. Пантыфік асабіста ўзначаліць абрад у Базіліцы Святога Пятра 26 красавіка 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рашэнне Святога Айца, прынятае 7 сакавіка 2026 года, стала фінальным этапам падрыхтоўкі для 18 кандыдатаў да святарства. Як паведамляе Прэс-служба Вікарыяту Рыма, Папа разгледзеў прапановы адпаведных камісій і даў афіцыйную згоду на прыняцце імі пасвячэння. Гэты крок падкрэслівае непасрэдную ўцягнутасць Пантыфіка ў жыццё сваёй дыяцэзіі.

Цэнтральнай падзеяй красавіцкага календара стане літургія ў Базіліцы Святога Пятра, запланаваная на суботу 26 красавіка 2026 года. Менавіта ў гэты дзень, які прыпадае на Нядзелю Добрага Пастыра, Леў XIV ускладзе рукі на васьмярых кандыдатаў да прэзбітэрату.

Сярод будучых святароў – Гульельма Лапэна, Джорджа Лароза, Жос Эмануэле Нлеме Сабатэ, Джаванні Эмануэле Нунцыянтэ Саласар, Антаніна Ордзінэ, Іардан Каміла Рамас Медына, Даніэле Рышыка і Крысціян Сгуацына.

Раней, 18 красавіка 2026 года, пройдзе пасвячэнне ў пастаянны дыяканат. Гэтая ўрачыстасць адбудзецца ў Латэранскай базіліцы, а здзейсніць яе па даручэнні Папы кардынал Бальдассарэ Рэйна, Генеральны вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Дыяканамі стануць сем чалавек: Атыліа Альтамура, Альфрэда Аролькі, Раберта Карлеці, Маўра К’яластры, Сальваторэ Коту, Джуліяна Ферара і Іджына Травальяна.

Такому рашэнню Пантыфіка папярэднічаў дэталёвы аналіз. Як адначаецца ў адмысловым паведамленні Рымскай дыяцэзіі, камісіі, якія вывучалі асабістыя справы кандыдатаў, правялі свае пасяджэнні ў лютым 2026 года.

Справаздачы па будучых дыяканах былі падрыхтаваны 9 лютага 2026 года, а па прэзбітэрах – 13 лютага 2026 года; у абодвух выпадках эксперты выказаліся за дапушчэнне мужчын да пасвячэння. Цяпер Касцёл у Рыме заклікае вернікаў да малітвы за будучых святароў і дыяканаў, даручаючы іх заступніцтву Панны Марыі.
 

10 сакавіка 2026, 10:26