Пошук

Леў XIV падчас зняцця пячатак з папскіх апартаментаў. Архіўнае фота Леў XIV падчас зняцця пячатак з папскіх апартаментаў. Архіўнае фота  (@Vatican Media)

Леў XIV пераязджае ў папскія апартаменты ў Апостальскім палацы

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні пацвердзіў журналістам, што ў другой палове дня 14 сакавіка 2026 года Папа разам са сваімі найбліжэйшымі супрацоўнікамі пераедзе ў Апостальскі палац.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На працягу першых дзесяці месяцаў свайго пантыфікату Леў XIV пражываў у Палацы Сант-Уфіцыа – там, дзе жыў і раней, калі быў прэфектам Дыкастэрыі па справах біскупаў. У папскіх апартаментах у Апостальскім палацы ў гэты час праводзіліся неабходныя рамонтныя працы.

Апартаменты Пантыфіка знаходзяцца на Трэцяй лоджыі Апостальскага палаца. Яны складаюцца з некалькіх памяшканняў, у тым ліку асабістага кабінета, з акна якога Папа праводзіць малітву “Анёл Панскі” на Плошчы Святога Пятра, бібліятэкі і невялікай капліцы.

11 мая 2025 года Леў XIV зняў пячаткі з папскіх апартаментаў, пастаўленыя, згодна з традыцыйным пратаколам, у другой палове дня 21 красавіка – адразу пасля смерці Францішка. Сам Францішак, аднак, не пражываў у Апостальскім палацы. Яго фактычнай рэзідэнцыяй быў Дом святой Марты – гасцявы дом на тэрыторыі Ватыкана, дзе ён займаў некалькі пакояў.

Першым Папам, які пасяліўся ў памяшканнях Трэцяй лоджыі, быў святы Пій Х, пантыфікат якога працягваўся з 1903 па 1914 год.
 

14 сакавіка 2026, 17:45