Пошук

Аўдыенцыя Льва XIV для Генерал-губернатара Канады Мэры Джын Мэй Сайман Аўдыенцыя Льва XIV для Генерал-губернатара Канады Мэры Джын Мэй Сайман  (@VATICAN MEDIA)

Папская аўдыенцыя для Генерал-губернатара Канады

5 сакавіка 2026 года ў Ватыкане прайшла сустрэча Льва XIV з Генерал-губернатарам Канады Мэры Джын Мэй Сайман, пасля якой адбыліся перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Афіцыйны візіт прадстаўніцы Канады пачаўся з аўдыенцыі ў Апостальскім палацы. Пасля сустрэчы са Святым Айцом Мэры Сайман накіравалася на размову з Дзяржаўным сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас візіту ў Дзяржсакратарыят
Падчас візіту ў Дзяржсакратарыят   (@Vatican Media)

Як паведамляе Зала Друку, падчас дыялогу ў Дзяржаўным сакратарыяце бакі са задавальненнем адзначылі высокі ўзровень адносін паміж Святым Пасадам і Канадай. Асабліва каштоўнымі былі прызнаны вынікі "шляху ўзаемаразумення", які раней пачаў Папа Францішак. Гэты працэс прынёс станоўчыя плён у развіццё кантактаў паміж бакамі.

У ходзе перамоў бакі закранулі тэмы, якія маюць асаблівае значэнне як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўнях. Паводле афіцыйнага паведамлення, асаблівы акцэнт быў зроблены на агульнай адданасці справе міру паміж народамі.
 

05 сакавіка 2026, 14:28