Аўдыенцыя Льва XIV для прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса (06.11.2025) Аўдыенцыя Льва XIV для прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса (06.11.2025)  (@Vatican Media)

Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Палесціны Абасам

16 сакавіка 2026 года адбылася тэлефонная размова Пантыфіка з прэзідэнтам Палесціны Махмудам Абасам. Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Марыя Валодзіна- Vatican News

Раніцай 16 сакавіка 2026 года Льву XIV патэлефанаваў Махмуд Абас. Бакі абмеркавалі трывожнае развіццё канфлікту на Блізкім Усходзе і ўмовы жыцця палесцінскага народа.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе ватыканскай Залы Друку, у ходзе размовы Папа пацвердзіў прыхільнасць Святога Пасада дасягненню міру з дапамогай палітычнага і дыпламатычнага дыялогу, а таксама поўнай павагі да міжнароднага права.

Аўдыенцыя ў Ватыкане

6 лістапада 2025 года Леў XIV сустракаўся з Махмудам Абасам на аўдыенцыі ў Ватыкане. Сустрэча была прымеркавана да 10-годдзя заключэння пагаднення паміж Святым Пасадам і Дзяржавай Палесціна. Падчас размовы была адзначана актуальнасць аказання дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Сектара Газа і неабходнасць спынення канфлікту ў перспектыве рэалізацыі рашэння аб дзвюх дзяржавах.

16 сакавіка 2026, 14:21