Пошук

Папа: дапамагаць моладзі стаць будаўнікамі ўласнай будучыні

Інвеставаць ў моладзь, іх навыкі і кампетэнцыі – гэта тое, што патрэбна ў цяперашні час нявызначанасці, каб дапамачы новым пакаленням стаць галоўным дзеючымі асобамі іх уласнай будучыні, адзначыў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

30 cакавіка 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю дабрачыннага Фонда “Ausilia”, які дапамагае моладзі ў сферы атрымання прафесійнай адукацыі і інтэграцыі ў свет працы.

“Дзякую вам за вашыя велікадушныя намаганні, накіраваныя на дапамогу маладым людзям у іх фармацыі і ўключэння ў сферу працы. Інвеставаць не ў рэчы, а ў людзей, у іх навыкі і кампетэнцыі – гэта моцны бок вашай дзейнасці. Такім чынам менавіта маладыя людзі становяцца галоўнымі дзеючым асобамі сваёй будучыні, а не проста інструментамі для арганізацыі прадпрыемства ці механізмамі, карыснымі для атрымання камерцыйнага поспеху”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа заахвоціў Фонд “Ausilia” працягваць рэалізоўваць яго ініцыятывы, запэўніўшы, што ў цяперашняй атмасферы нявызначанасці, перадача ведаў і супрацоўніцтва прынясуць добрыя плёны.
 

30 сакавіка 2026, 11:29