Папа Леў XIV падчас абеда з беднымі ў Ватыкане Папа Леў XIV падчас абеда з беднымі ў Ватыкане  (ANSA)

Пантыфік: дабрачыннасць – гэта знак Божай міласэрнасці

Папа даслаў пасланне Каталіцкай філантрапічнай сетцы FADICA з нагоды 50-годдзя яе заснавання. Ён падзякаваў за шчодрую падтрымку каталіцкіх ініцыятыў ва ўсім свеце і адзначыў, што дапамога людзям у патрэбе з’яўляецца адлюстраваннем Божай міласэрнасці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У пасланні на імя выканаўчага дырэктара Алесіі Келі Папа падзякаваў за шчодрую падтрымку дыкастэрый Рымскай курыі, а таксама каталіцкіх ініцыятыў у ЗША і ва ўсім свеце. Ён нагадаў, што гадавіна заснавання дабрачыннай сеткі прыходзіцца на перыяд Вялікага посту – часу, калі Касцёл запрашае ўсіх вернікаў з яшчэ большай стараннасцю здзяйсняць справы міласэрнасці.

Езус вучыў прытрымлівацца прыкладу Добрага Самараніна, які бескарысліва дапамог незнаёмаму чалавеку. Як часта казаў Папа Францішак, гэтая прыпавесць сведчыць пра Божую блізкасць, спачуванне і любоў. Калі мы дапамагаем тым, хто мае патрэбу, мы становімся прыладамі Пана, бо “кожны акт любові да бліжняга ў нейкай меры з'яўляецца адлюстраваннем Божай міласэрнасці” (Dilexi te, 26), - напісаў Леў XIV.

Папа падкрэсліў, што ўклад FADICA ў падтрымку праграм, якія спрыяюць сацыяльнай справядлівасці, умацаванню каталіцкай адукацыі, абароне чалавечай годнасці і клопату аб найбольш уразлівых, з’яўляюцца сапраўдным сведчаннем Божай Міласэрнасці. Ён выказаў спадзяванне, што праца дабрачынцаў натхніць і іншых на сустрэчу з Хрыстом праз служэнне братам і сёстрам у патрэбе, заклікаў іх працягваць гэтую годную місію і ўдзяліў апостальскае благаслаўленне.

13 сакавіка 2026, 10:07