Пошук

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Мальты

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Мальты Мірыям Спітэры Дэбону, якая затым сустрэлася з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Марыя Валодзіна – Vatican News

2 сакавіка 2026 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэзідэнта Мальты Мірыям Спітэры Дэбону. Пасля аўдыенцыі кіраўніца дзяржавы сустрэлася з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, бакі абмяняліся думкамі наконт актуальнай міжнароднай сітуацыі, надаўшы асаблівую ўвагу падзеям на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

У працяг размовы суразмоўцы падкрэслілі добры стан двухбаковых адносін і плённае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і Мальтай у розных сферах. Асобна закранулі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку дэмаграфічную сітуацыю і тэму міграцыі.

02 сакавіка 2026, 12:39