Святы Айцец завяршыў падарожжа ў Княства Манака
Увечары 28 сакавіка 2026 года Папа Леў XIV завяршыў першае “еўрапейскае” падарожжа свайго пантыфікату, падчас якога наведаў з аднадзённым візітам Княства Манака.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасля святой Імшы на мясцовым стадыёне імя Луі II Леў XIV накіраваўся ў геліапорт, дзе прайшла афіцыйная цырымонія развітання. У ёй бралі ўдзел князь Альберт II і княгіня Шарлен.
Пасля кароткай размовы з княжацкай парай і развітання з прадстаўнікамі мясцовых грамадзянскіх і касцельных уладаў Святы Айцец падняўся на борт верталёта, які ўзняўся ў паветра каля 17.30 па мясцовым часе. Палёт да Ватыкана зойме каля дзвюх гадзін. За гэты час у паветры будзе пераадолена каля 500 кіламетраў.
28 сакавіка 2026, 18:25
