Пошук

Купал Базілікі святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота Купал Базілікі святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец прызначыў двух дапаможных біскупаў у Венесуэле

Леў XIV прызначыў двух дапаможных біскупаў у архідыяцэзію Каракаса (Венесуэла). Імі сталі айцец Хасэ Мануэль Леон з Кангрэгацыі Мукі Езуса Хрыста і айцец Хасэ Дыянісіа Гомэс Гувея.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, 18 сакавіка 2025 года Святы Айцец прызначыў айца Хасэ Мануэль Леона з Кангрэгацыі Мукі Езуса Хрыста дапаможным біскупам архідыяцэзіі Каракаса, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Гігці. Другім дапаможным біскупам у Каракасе прызначаны айцец Хасэ Дыянісіа Гомэс Гувея, які атрымаў тытулярную біскупскую кафедру Фуэртэвентуры.

Біскуп Хасэ Мануэль Леон нарадзіўся 29 кастрычніка 1966 года ў горадзе Баркісімета. Святарскае пасвячэнне атрымаў 19 сакавіка 1994 года, далучыўшыся да Кангрэгацыі Мукі Езуса Хрыста. Выкладаў тэалогію ў Інстытуце тэалогіі для кансэкраваных асоб. Займаў адказныя пасады ў супольнасці пасіяністаў. У цяперашні час служыць пробашчам парафіі Найсвяцейшай Крыві Езуса ў дыяцэзіі Петарэ, настаяцелем пасіяністаў у Венесуэле і іншых краінах Лацінскай Амерыкі, сакратаром Лацінаамерыканскай канферэнцыі пасіяністаў і каардынатарам тэалагічнай групы пасіяністаў Лацінскай Амерыкі.

Біскуп Хасэ Дыянісіа Гомес Гувея нарадзіўся 4 чэрвеня 1966 года ў горадзе Ла-Гуайра. Святарскае пасвячэнне атрымаў 24 лістапада 2001 года, далучыўшыся да архідыяцэзіі Каракаса. Займаў наступныя пасады: памочніка пробашча і пробашча некалькіх парафій; капелана турмы “Ла Планта” у Каракасе; выкладчыка семінарыі; эканома і прарэктара архідыяцэзіяльнай семінарыі. У цяперашні час з'яўляецца рэктарам семінарыі святой Ружы Лімскай у Каракасе.

18 сакавіка 2026, 12:12