Пошук

Сястра Ніна Крапіч з Львом XIV Сястра Ніна Крапіч з Львом XIV 

Сястра Крапіч – новая намесніца кіраўніка Залы Друку Святога Пасада

Леў XIV прызначыў сястру Ніну Бэнэдыкту Крапіч намесніцай кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Яна заменіць Крысцін Мурэй, якая займала гэтую пасаду з ліпеня 2019 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Залы Друку Святога Пасада, харвацкая манахіня, якая раней працавала ў Дыкастэрыі па камунікацыі, уступіць на новую пасаду 1 сакавіка 2026 года.

Сястра Крапіч нарадзілася ў Рыецы (Харватыя) 7 чэрвеня 1989 года. У 2015 годзе скончыла юрыдычны факультэт мясцовага ўніверсітэта, а ў 2023 годзе атрымала ступень у галіне грамадскіх сувязяў у Заграбскім Універсітэце. 13 жніўня 2023 года ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля. Працавала журналісткай і юрыдычным кансультантам для жанчын – ахвяр хатняга гвалту і іншых уразлівых асоб. Была адказнай за камунікацыю Карытас у архідыяцэзіі Рыецы. З 2023 года працуе ў Дыкастэрыі па камунікацыі і з’яўляецца дактаранткай у галіне сацыяльных навук Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме.

Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні ад усяго сэрца падзякаваў Крысцін Мурэй за адданасць і прафесіяналізм, а таксама павіншаваў сястру Ніну Бэнэдыкту Крапіч з новай адказнай пасадай, спадзяючыся на яе выдатныя прафесійныя і чалавечыя якасці.

13 лютага 2026, 13:05