Пантыфік прыняў даверчыя граматы пасла Венгрыі

9 лютага 2026 года Леў XIV прыняў даверчыя граматы Пэтэра Квецка – новага пасла Венгрыі пры Святым Пасадзе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пэтэр Квецк нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мішкольце. Жанаты і мае адну дачку. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне гісторыі і нямецкай мовы ва Універсітэце імя Лаяша Кошута (1985–1991), пасля чаго спецыялізаваўся ў сферы міжнароднай эканомікі і фінансаў (1992–1994). Мае ступень доктара параўнальнай лінгвістыкі. Прайшоў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі ў Вене.

Пэтэр Квецк працаваў выкладчыкам ва Універсітэце імя Лаяша Кошута, быў дыпламатам у Кітаі, куратарам напрамкаў у Міністэрстве замежных спраў Венгрыі. У 2008–2020 гадах быў паслом Венгрыі ў Егіпце з акрэдытацыяй у Судане, Паўднёвым Судане, Эрытрэі і Чадзе. З 2023 да 2025 года – пасол у Аргенціне. Па сумяшчальніцтву прадстаўляў Венгрыю таксама ў Парагваі і Уругваі.

09 лютага 2026, 12:59