Папа: малітва за Мадагаскар і віншаванне з Месяцовым Новым годам
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я блізкі да насельніцтва Мадагаскара, якое на працягу кароткага часу перажыло два цыклоны, што прынеслі паводкі і апоўзні. Я малюся за ахвяр і іх блізкіх, а таксама за ўсіх, хто пацярпеў ад гэтага бедства”, - сказаў Святы Айцец.
Пантыфік нагадаў таксама, што ў бліжэйшыя дні мільярды людзей ва Усходняй Азіі і іншых частках свету будуць святкаваць Месяцовы Новы год. “Няхай гэта радаснае свята заахвоціць больш глыбока жыць сямейнымі і сяброўскімі адносінамі; прынясе супакой у кожны дом і грамадства; стане нагодай, каб разам глядзець у будучыню, будуючы мір і росквіт для ўсіх народаў. З самымі цёплымі пажаданнямі на Новы год, выказваю ўсім маю любоў і прашу аб благаслаўленні Пана для кожнага з вас”, - сказаў Папа.
