Пошук

Пантыфік сустрэўся з старшынёй Папскай акадэміі навук Ёахімам фон Браўнам і кіраўніцай Папскай акадэміі сацыяльных навук, брытанскай дамініканкай і эканамістам Хелен Алфард Пантыфік сустрэўся з старшынёй Папскай акадэміі навук Ёахімам фон Браўнам і кіраўніцай Папскай акадэміі сацыяльных навук, брытанскай дамініканкай і эканамістам Хелен Алфард  (@VATICAN MEDIA)

Навука і вера: Леў XIV прыняў кіраўнікоў Папскіх акадэмій

У суботу 14 лютага 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўнікоў Папскіх акадэмій навук і сацыяльных навук, абмяркоўваючы актуальны стан глабальных навуковых дыспутаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пантыфік сустрэўся з старшынёй Папскай акадэміі навук Ёахімам фон Браўнам і кіраўніцай Папскай акадэміі сацыяльных навук, брытанскай манахіняй-дамініканкай і эканамістам Хелен Алфард.

Гэтыя ўстановы з’яўляюцца міжнароднымі экспертнымі пляцоўкамі, якія аб’ядноўваюць навукоўцаў розных краін і светапоглядаў. Дзейнасць акадэмій накіравана на вывучэнне пытанняў, што маюць значэнне для чалавецтва і дзейнасці Касцёла ў сучасным свеце.

Роля абедзвюх акадэмій заключаецца ў тым, каб трымаць Пантыфіка ў курсе найноўшых дасягненняў у прыродазнаўчых і грамадскіх дысцыплінах. Праз рэгулярныя справаздачы і асабістыя сустрэчы навукоўцы прадстаўляюць аб'ектыўны стан сусветных навуковых дэбатаў. Такая практыка дазваляе Апостальскай Сталіцы ўлічваць актуальныя экспертныя даныя пры разглядзе глабальных выклікаў сучаснасці.
 

16 лютага 2026, 09:45