Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Леў XIV заклікае падтрымаць збор лекаў для патрабуючых

Леў XIV заклікаў вернікаў далучыцца да Тыдня збору лекаў, які праходзіць у Італіі, каб дапамагчы больш чым паўмільёна чалавек, якія жывуць у стане “санітарнай беднасці”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пантыфік звярнуўся да грамадства праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “X”, нагадваючы, што з 10 па 16 лютага 2026 года кожны можа набыць і перадаць неабходныя прэпараты ў аптэках, якія ўдзельнічаюць у акцыі. Сабраныя медыкаменты будуць перададзены больш чым дзвюм тысячам дабрачынных і грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне.

Гэтая высакародная ініцыятыва была запачаткавана групай маладых фармацэўтаў з Фонду “Banco Farmaceutico” яшчэ ў 2000 годзе. З таго часу акцыя стала штогадовай традыцыяй, якая аб’ядноўвае тысячы валанцёраў і неабыякавых грамадзян вакол праблемы даступнасці лячэння для самых бедных слаёў насельніцтва.

За 24 гады існавання ініцыятывы было сабрана амаль 8 мільёнаў упаковак лекаў на суму каля 30 мільёнаў еўра. Маштабы 2025 года ўражваюць: у акцыі прынялі ўдзел больш за 5600 аптэк і 25 тысяч валанцёраў. Дзякуючы іх намаганням, каля 430 тысяч чалавек змаглі атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу, якую яны не маглі дазволіць сабе самастойна.

Працэс збору арганізаваны вельмі празрыста: фармацэўты самі падказваюць пакупнікам, якія менавіта лекі з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі для мясцовых дабрачынных устаноў. Такі падыход дазваляе зрабіць дапамогу максімальна эфектыўнай.
 

11 лютага 2026, 10:11