Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прызначыў новага арцыбіскупа Дэнвера

Леў XIV прыняў адстаўку арцыбіскупа Сэмюэля Аквілы з пасады арцыбіскупа Дэнверскай архідыяцэзіі і прызначыў яе новым кіраўніком арцыбіскупа Джэймса Голку, які раней узначальваў дыяцэзію Каларада-Спрынгс.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла 7 лютага 2025 года Зала Друку Святога Пасада, на чале адной з найбуйнейшых архідыяцэзій ЗША стане арцыбіскуп Джэймс Роберт Голка. Іерарх нарадзіўся 22 верасня 1966 года ў Гранд-Айлендзе, штат Небраска. Ступень бакалаўра філасофіі атрымаў ва ўніверсітэце Крэйтана ў Омасе. Пазней у семінарыі святога Паўла ў Сэнт-Поле (Мінесота) атрымаў ступень магістра тэалогіі. Быў пасвечаны ў святары дыяцэзіі Гранд-Айленда 3 чэрвеня 1994 года.

На працягу свайго служэння арцыбіскуп Голка займаў пасады вікарыя парафіі святога Якуба ў Кірні (1994–2000), парафіі святога Ружанца ў Алаянсе (2000–2001); пробашча парафіі Маці Божай Гвадэлупскай у Скотсблафе (2001–2006), парафіі святога Патрыка ў Норт-Плаце (2006–2016); генеральнага вікарыя (2018-2021) і рэктара катэдры Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (2016–2021). 30 красавіка 2021 года ён быў прызначаны біскупам Каларада-Спрынгс, а 29 чэрвеня 2021 года быў пасвечаны ў біскупскі чын.

07 лютага 2026, 12:49