Пошук

Спушчаны дзяржаўны сцяг над Федэральным палацам у Берне ўшаноўвае памяць дзясяткаў ахвяр трагічнага пажару, які адбыўся ў навагоднюю ноч на альпійскім курорце Кран-Мантана Спушчаны дзяржаўны сцяг над Федэральным палацам у Берне ўшаноўвае памяць дзясяткаў ахвяр трагічнага пажару, які адбыўся ў навагоднюю ноч на альпійскім курорце Кран-Мантана  (ANSA)

Малітва і блізкасць: тэлеграма Папы пасля пажару ў Швейцарыі

Леў XIV выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічным пажарам у швейцарскім Кран-Мантане, які забраў жыцці больш чым сарака чалавек у навагоднюю ноч.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец раздзяляе боль сем'яў загінулых і ўсёй Швейцарскай Канфедэрацыі пасля жудаснага здарэння, што адбылося ў ноч на 1 студзеня 2026 года.

У тэлеграме, накіраванай за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна на імя біскупа Сьона Жан-Мары Лаве, Пантыфік запэўніў у сваёй блізкасці і асаблівым клопаце аб тых, каго закранула гэтая драма.

Леў XIV моліцца, каб Бог прыняў загінулых у свой дом міру і святла, а таксама ўмацаваў дух тых, хто пакутуе ад ран ці страты блізкіх.

Пантыфік даручыў усіх ахопленых горам матчынай пяшчоце Багародзіцы, просячы для іх суцяшэння ў веры і нязгаснай надзеі ў гэты цяжкі час.
 

02 студзеня 2026, 12:10