Епіскапат Пуэрта-Рыка падчас сустрэчы з Папам у рамках візіту “ad limina” Епіскапат Пуэрта-Рыка падчас сустрэчы з Папам у рамках візіту “ad limina”  (@Vatican Media)

Папа прыняў іерархаў з Пуэрта-Рыка падчас візіту “ad limina”

Леў XIV прыняў біскупаў Пуэрта-Рыка ў межах візіту “ad limina Apostolorum”, абмеркаваўшы з імі стан веры на востраве і актуальныя душпастырскія выклікі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча прайшла раніцай 23 студзеня 2026 года ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Шэсць іерархаў, якія прадстаўляюць усе дыяцэзіі вострава, атрымалі магчымасць асабіста пазнаёміцца з Пантыфікам. Гэта ўжо другі візіт нацыянальнага епіскапату да Льва XIV – на мінулым тыдні Ватыкан наведвалі іерархі з Славеніі.

Старшыня біскупскай канферэнцыі біскуп Эўсебіа Рамас Маралес прызнаўся журналістам, што размова прайшла ў атмасферы шчырага даверу. Папа не проста прымаў гасцей, а ўважліва ўслухоўваўся ў выклікі, з якімі сутыкаецца Касцёл на востраве.

Леў XIV падкрэсліў, што Пуэрта-Рыка займае асаблівае месца ў яго малітве, а салідарнасць паміж мясцовымі супольнасцямі з’яўляецца ключом да вырашэння сацыяльных праблем рэгіёна.

Іерархі адзначылі, што вяртаюцца дадому напоўненыя надзеяй. Гэты візіт “да парогаў апосталаў” стаў для іх не проста фармальнай справаздачай, а момантам глыбокай камуніі з Наступнікам Пятра.
 

24 студзеня 2026, 10:38