Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік працягвае абнаўляць судовую сістэму Ватыкана

Святы Айцец працягвае абнаўляць ватыканскую судовую сістэму. 20 студзеня 2026 года ён прызначыў суддзю і натарыуса Касцельнага трыбунала Дзяржавы Ватыкан.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Новым суддзёй стаў мансеньёр Джузэпэ Танэла, святар Рымскай дыяцэзіі, былы канцлер Рымскага вікарыяту. Ураджэнец Мілана, ён з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне грамадзянскага і кананічнага права, браў удзел ва ўкараненні кіруючых прынцыпаў па барацьбе са злоўжываннямі з боку духавенства ў Рымскай дыяцэзіі.

На пасаду натарыуса Касцельнага трыбунала Ватыкана Папа прызначыў італьянскага юрыста Фабрыцыа Гарытана, які да гэтага часу быў натарыусам ad actum – гэта значыць часова прызначаўся для вядзення канкрэтных спраў.
 

20 студзеня 2026, 12:57