Пошук

Анёл Панскі Анёл Панскі  (@Vatican Media)

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Божым Нараджэннем

Леў XIV скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем вызнаўцам хрысціянскіх канфесій, які карыстаюцца юліянскім календаром, і падзякаваў дзецям, якія моляцца за місіянераў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля заканчэння малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 6 студзеня 2026 года ў Італіі адзначаецца Місійны дзень дзяцей, які ў розных краінах святкуецца ў розныя даты. Ён выказаў падзяку ўсім дзецям і падлеткам, якія ў розных кутках свету моляцца за місіянераў і імкнуцца дапамагаць сваім равеснікам у цяжкім становішчы.

Затым Святы Айцец скіраваў свае думкі да хрысціянскіх супольнасцей Усходу, якія 7 студзеня 2026 года будуць святкаваць Раство Хрыстова паводле юліянскага календара.

У завяршэнне Леў XIV прывітаў рымлян і пілігрымаў з розных краін свету, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра. Сярод прысутных ён асобна адзначыў удзельнікаў традыцыйных гістарычна-фальклорных шэсцяў “Тры караля”, якія праходзяць у Рыме, Варшаве і многіх гарадах Польшчы.

Анёл Панскі
Анёл Панскі   (@Vatican Media)
06 студзеня 2026, 13:28