Адзіныя ў Хрысце: пасланне Льва XIV на Сусветны дзень місій
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Тэма паслання Льва XIV, якое было абнародавана 25 студзеня 2026 года ў Ватыкане: “Адзіныя ў Хрысце, з’яднаныя ў місіі”. Пантыфік нагадаў, што евангелізацыйная місія, даручаная Езусам сваім вучням, патрабуе ў першую чаргу “прыміраных сэрцаў, якія прагнуць еднасці”. У гэтым кантэксце ён адзначыў важнасць паглыблення адзінства паміж хрысціянамі розных канфесій.
Углядацца ў Пана
Па словах Папы, быць “адзінымі ў Хрысце” азначае пастаянна ўглядацца ў Пана, каб Ён знаходзіўся ў цэнтры нашага штодзённага жыцця – асабістага і супольнага, а гэта рэалізуецца праз уважлівае слуханне Божага слова і ласку сакрамэнтаў.
Адзінства падпарадкавана місіі
“Адзінства вучняў не з’яўляецца самамэтай: яно падпарадкавана місіі”, - адзначыў Святы Айцец, заклікаўшы захоўваць і развіваць духоўную еднасць і місіянерскае супрацоўніцтва ў Касцёле. Ён адзначыў, што місіянерская еднасць не азначае “аднастайнасці”, а прадстаўляе сабой узаемадзеянне розных харызматаў дзеля адной мэты: зрабіць бачнай свету любоў Езуса і запрасіць усіх на сустрэчу з Ім.
Падзяка місіянерам
Леў XIV выказаў падзяку місіянерам, якія пакінулі бяспеку сваіх краін і прысвяцілі сябе абвяшчэнню Евангелля, “несучы Хрыста і Яго любоў у месцы, якія часта з’яўляюцца складанымі, беднымі, пазначанымі канфліктамі або далёкімі з культурнага пункту гледжання”.
Заклік да місійнай еднасці
Папа заклікаў усіх вернікаў падтрымаць евангелізацыйную місію Касцёла, выкарыстоўваючы свае пакліканні і дары. “Вашы малітвы і ваша канкрэтная падтрымка, асабліва ў Сусветны дзень місій, стануць вялікай дапамогай у распаўсюджванні Евангелля Божай любові ўсім, асабліва самым бедным і патрабуючым. Няхай кожны дар, нават самы маленькі, стане красамоўным знакам місійнай еднасці”, - напісаў Леў XIV.
