Пошук

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI Падчас агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI  (@VATICAN MEDIA)

Леў XIV: няхай дзверы сэрцаў і дамоў застаюцца адкрытымі для Хрыста

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 7 студзеня 2026 года прайшла ў Зале Паўла VI у Ватыкане, Папа нагадаў пра завяршэнне Юбілею і пажадаў, каб дзверы сэрцаў і дамоў заўсёды заставаліся адкрытымі для Хрыста.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Вітаючы нямецкамоўных вернікаў, Папа нагадаў пра завяршэнне Юбілейнага года і закрыццё Святой Брамы, якое адбылося напярэдадні. Ён заклікаў падзякаваць Пану за ласкі, атрыманыя ў гэты прывілеяваны перыяд, і выказаў надзею, што яны і далей дапамогуць усім з надзеяй крочыць шляхам веры.

У прывітанні да франкамоўных вернікаў Леў XIV заклікаў не дазволіць, каб надзея, якая натхняла ў Юбілейны год, згасла. Ён пажадаў, каб яна заўсёды заставалася арыенцірам, які вядзе да сустрэчы з чалавецтвам і абвяшчэння Добрай Навіны.

Вітаючы палякаў, Пантыфік пажадаў, каб пасля закрыцця Святой Брамы дзверы іх сэрцаў і дамоў заставаліся адкрытымі для Хрыста. Ён запэўніў у сваёй малітоўнай еднасці са святарамі, якія нясуць Божае благаслаўленне ў дамы, сем’і, хворым і адзінокім людзям.

Папа скіраваў цёплае прывітанне да англамоўных пілігрымаў і ўдзельнікаў аўдыенцыі, пажадаўшы, каб святкаванне Божага Нараджэння стала для іх благаслаўлёным часам, а новы год быў напоўнены радасцю і супакоем.

Вітаючы моладзь, хворых і маладажонаў, Папа пажадаў, каб Езус, якога мы сузіраем ў таямніцы Нараджэння, быў для ўсіх надзейным правадніком у новым годзе.

07 студзеня 2026, 12:14