Леў XIV прысвяціў дзецям канцэрт у Сікстынскай капэле
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец падзякаваў хору і яго кіраўнікам за тое, што з дапамогай музыкі дакранаюцца не толькі да розумаў, але і да сэрцаў. Ён нагадаў, што свята Божага Нараджэння немагчымае без спеваў: яно адзначаецца музыкай ва ўсім свеце. І не можа быць інакш, бо як сведчыць Евангелле, калі Панна Марыя нарадзіла Збавіцеля, на нябёсах гучалі анёльскія спевы. Першымі слухачамі таго “каляднага канцэрта” сталі пастухі, якія, убачыўшы Дзіця ў яслях, Марыю і Юзафа, праславілі Бога.
У тую святую ноч нябесная музыка гучала таксама ў сэрцы Маці Божай. Папа заклікаў вучыцца ў Марыі слухаць у цішыні голас Пана і верна выконваць сваю ролю ў партытуры жыцця.
Леў XIV прысвяціў канцэрт дзецям, якія ў розных частках свету перажылі свята Божага Нараджэння без святла, без музыкі, без чалавечай годнасці і міру. Ён заклікаў Пана пачуць ціхі стогн гэтых дзяцей і падарыць свету, праз заступніцтва Панны Марыі, справядлівасць і мір.
