Пошук

800-годдзе катэдры ў Таледа 800-годдзе катэдры ў Таледа 

Леў XIV адзначыў каштоўнасць духоўнай спадчыны катэдры ў Таледа

У пасланні з нагоды 800-годдзя таледскай катэдры Леў XIV назваў юбілейны год часам ласкі, прабачэння і міласэрнасці, падзякаваў за сведчанне веры і заклікаў працягваць дабрачынную дзейнасць у адказ на сучасныя формы беднасці.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я спадзяюся, што 2026 год, і асабліва Юбілейны год катэдры, стане часам ласкі, прабачэння і міласэрнасці; годам удзячнасці за тое, што Касцёл у Таледа падарыў гісторыі Іспаніі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі”, - напісаў Папа ў пасланні, якое было апублікавана ўвечары 29 студзеня 2026 года.

Сведка гістарычных падзеі

Пантыфік нагадаў, што ў 1226 годзе арцыбіскуп Радрыга Хімэнэс дэ Рада і святы кароль Фердынанд ІІІ Кастыльскі заклалі вуглавы камень цяперашняй гатыцкай катэдры на месцы ранейшага вэстгоцкага касцёла святой Марыі. Ён заўважыў, што на працягу сваёй гісторыі катэдра была сведкай шматлікіх падзеі, у прыватнасці справы, якая падчас праўлення Каталіцкіх каралёў завяршылася рэканкістай Каралеўства Гранада і евангелізацыяй Новага свету – падзеямі, увекавечанымі ў гэтых храме.

Каштоўнасць духоўнай спадчыны

Леў XIV адзначыў таксама, што на працягу юбілейнага года ў таледскай катэдры адбудуцца важныя літургічныя цэлебрацыі і культурныя падзеі, якія прадэманструюць багатую духоўную спадчыну мясцовага Касцёла і яго поўнае надзеі бачанне будучыні. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў каштоўнасць масарабскага абрада, па які штодзённа служыцца літургія у гэтым храме. “Як жывыя камяні вы на працягу стагоддзяў захоўвалі і абаранялі веру і адзінства з Пасадам Пятра. Дзякую за ваша сведчанне”, - напісаў Папа.

Увага да новых форм беднасці

Пантыфік падзякаваў да дабрачынную і сацыяльную дзейнасць, якая рэалізуецца пры катэдральным касцёле з увагай да новых форм беднасці, якія ўзнікаюць у сучасным грамадстве. Ён заклікаў працягваць гэту працу, нагадаўшы, што “нельга забывацца пра ўбогіх, калі хочам застацца ў жывой плыні Касцёла, якая выплывае з Евангелля і ўзбагачае кожны момант гісторыі” (Dilexi te, 15).
 

29 студзеня 2026, 21:15